“Мілавіца” перайшла на трохдзёнку — прадукцыя не прадаецца
Пакуль што кампанія плануе працаваць у такім рэжыме цягам месяца.
Кампанія “Мілавіца”, якая займаецца вытворчасцю жаночай бялізны, перайшла на трохдзёння рэжым працы з-за падзення продажаў. На скарочаны графік прадпрыемства перавяло амаль усіх супрацоўнікаў і сёлета гэта здарылася ўпершыню. Як патлумачыла ў інтэрв’ю finance.tut.by гендырэктар кампаніі Алена Ткачэнка, на асноўных трох рынках збыта істотна знізілася пакупніцкая здольнасць — гэта Беларусь, Расія і Украіна.
З падзеннем продажаў сутыкнуўся ўвесь легпрам. Паводле ацэнкі Алены Ткачэнка, лёгкая прамысловасць знізілася на 35-45% і ў сярэднім пакупніцкая здольнасць упала на 40%. У сезон актыўных продажаў (чэрвень-жнівень) “Мілавіца” разлічвае спрацаваць у агульных тэндэнцыях галіны ці на 10% лепей.
Кіраўніца кампаніі спадзяецца, што рэжым працы па скарочаным тыдні будзе працягвацца не болей за месяц.
Фота: milavitza.com