Міліцэйскі трылер у Гомелі: беглы злачынец парэзаў аператыўнікаў у цывільным
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Гомелі ўвечары 15 траўня. На прыпынку грамадскага транспарту "Універмаг" міліцыянты спрабавалі затрымаць зламысніка, пры гэтым ён параніў нажом трох з іх, піша сайт gomel.today.
Афіцыйнай інфармацыі наконт гэтага здарэння пакуль не паступала. Неафіцыйныя крыніцы кажуць, што ў тралейбусе №20 тры міліцыянты ў цывільным паспрабавалі затрымаць мужчыну, збеглага з калоніі. Там ён адбываў тэрмін паводле "наркатычнага" артыкулу Крымінальнага кодэксу.
Мужчына быў узброены нажом і стаў супраціўляцца. Міліцыянты атрымалі сур'ёзныя раненні ног, а сам злачынец уцёк.
Па Гомелі быў абвешчаны план "Перахоп". Мужчына дабраўшыся да Сажа, перплыў яго і, не выходзячы з вады, пачаў спускацца ніжэй па плыні. Але каля пятай гадзіны раніцы яго, як паведамляецца, "падстрэлілі і затрымалі".
Міліцыянтаў з нажавымі раненнямі і 24-гадовага падазраванага з кулявым раненнем шпіталізавалі.