Міліцыя адпусціла Паўла Севярынца, затрыманага на фэсце ў Будславе

У Будславе на фэсце ў гонар Маці Божай міліцыя затрымлівала Паўла Севярынца, а таксама трох актывістаў ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.
Маладзёны мелі пры сабе некалькі нумароў бюлетэня БХД “Крыніца”. Праз паўтары гадзіны адпусцілі ўсіх затрыманых, у якіх канфіскавалі каля 30 асобнікаў “Крыніцы”. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Павал Севярынец.

“Ужо адпусцілі. Там затрымалі хлопцаў, якія перадавалі адзін аднаму газету “Крыніца” і паколькі там быў мой партрэт, а міліцыянты мяне пільнавалі, то затрымалі і мяне”.

Адзначым, што Павал Севярынец удзельнічаў у пілігрымцы і пешшу ішоў у Будслаў з Мінска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі