Міліцыя канфіскавала ў гамельчука больш за тону насваю (відэа)

Праваахоўнікі паведамляюць, што перакрылі канал пастаўкі буйной партыі насваю з Расіі. 40-гадовы жыхар Гомеля, як перадае БелаПАН, прывёз з Расіі на сваім велікагрузным аўтамабілі забаронены тавар сярод легальнага: 19 мяхоў насваю ляжалі ў прычэпе сярод пакетаў з палімернымі вырабамі. Агульная яго вага склала больш за 1100 кг.

Гамяльчук задзейнічаў суседзяў у разгрузцы аўтамабіля. На час затрымання гаспадар паспеў ужо нават загрузіць у аўтамабіль пакупніка адзін з мяхоў.

Аператыўнікі мяркуюць, што насвай збіраліся прадаваць праз рознічных распаўсюднікаў. Аптовым пастаўшчыкам тавар мог прынесці прыбытак больш за 1,1 мільярда рублёў.

Фота — uvd.gomel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі