Міліцыя шукае, хто павесіў сабаку ў Гродне

Сабака, павешаны ў Гродне / newgrodno.by
У гродзенскім мікрараёне Альшанка выявілі сабаку, павешанага на дрэве.
Інцыдэнт адбыўся на ўчастку каля дома, які нядаўна набылі новыя ўладальнікі, піша выданне Newgrodno.by. Будынак патрабуе рамонту, таму там ніхто на цяперашні час не пражывае.
Уладальнікі даведаліся пра жахлівую знаходку ад суседзяў. Паведамляецца, што напярэдадні нічога падазронага каля дома заўважана не было.
На месца здарэння выклікалі міліцыю. Супрацоўнікі УУС Гродзенскага аблвыканкама высвятляюць абставіны здарэння, магчымых гаспадароў сабакі і асобу зламысніка.
За жорсткае абыходжанне з жывёлай могуць пачаць крымінальбную справу.
Выпадкі з забойствам хатніх жывёлаў апошнім часам нярэдкія ў Беларусі. На пачатку сакавіка ў Гомелі судзілі жэанчыну, якая выкінула сабаку з пятага паверха.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.