Міліцыя затрымала арганізатара сэкс-вечарынак пад Мінскам
Міліцыя затрымала арганізатара сэкс-вечарынак пад Мінскам — такую інфармацыю падае афіцыйная старонка МУС у Фэйсбуку.
Паводле гэтай інфармацыі, мужчына падазраецца ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару падчас гэтых вечарынак. Раней ён меў судзімасць за згвалтаванне, забойства, разбой і крадзяжы. Прававую ацэнку яго дзеянням дасць Следчы камітэт.
Паведамленне пра ўварванне міліцыі на свінгерскую вечарынку, якая праходзіла ў катэджы ў Бараўлянах, з’явілася некалькі дзён таму. У катэджы знаходзілася 34 мужчыны і 18 жанчын, сярод прысутных былі сямейныя пары. Узрост удзельнікаў вечарынкі вагаўся ад 20 да 45 гадоў. Міліцыя заявіла пра разгон падпольнага бардэля.