Міліцыянтам, якія ахоўваюць "Еўрабачанне" ў Мінску, выдадуць па размоўніку

Размоўнік на пяці мовах павінен дапамагчы ахоўнікам "Мінск-Арэны". Як нагадвае БЕЛТА, там 19 і 20 лістапада пройдуць генеральная рэпетыцыя і фінал міжнароднага дзіцячага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2010". Кніга дапаможа міліцыянтам звяртацца да замежнікаў, правільна зарыентаваць іх у незнаёмым горадзе. Адзін з раздзелаў выдання адрасуецца ДАІ: ён дапаможа ім размаўляць з замежнымі гасцямі за рулём. Яшчэ адна частка прысвячаецца кантактам у крымінальных сітуацыях.

Размоўнік мае невялікі фармат і свабодна змяшчаецца ў кішэні курткі супрацоўніка міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі