Міліцыянты затрымалі анархістаў, якія "захапілі" беларускую амбасаду

Піцерскія анархісты, якія захапілі аддзяленне беларускай амбасады ў Санкт-Пецярбургу, затрыманы міліцыяй. Як паведамляе сайт "Фонтанка.ру", іх завезлі ў пастарунак у цэнтры горада. Па словах саміх актывістаў, іх акцыя доўжылася каля 30 хвілінаў. Акцыю спынілі супрацоўнікі міліцыі, якія затрымалі ўсіх чатырох пратэстоўцаў.

Цяпер у аддзеле міліцыі складаюцца пратаколы пра адміністрацыйнае правапарушэнне. Міліцыянты адмовіліся каментаваць падзею для Еўрарадыё, адзначыўшы, што яшчэ ідзе разбіральніцтва.

Паводле некаторай інфармацыі, супрацоўнікаў міліцыі выклікалі работнікі беларускай амбасады, якія не змаглі пераканаць маладых людзей выйсці за тэрыторыю дыппрадстаўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі