Мілінкевіч пасля допыту даў падпіску аб неразгалошванні
Сёння на сайце лідэра руху "За свабоду" Аляксандра Мілінкевіча з'явіласяі нфармацыя пра яго ўчорашні допыт у КДБ.
Паведамляецца, што допыт доўжыўся дзве гадзіны. Следчага па асабліва важных справах следчага ўпраўлення КДБ Беларусі цікавіла інфармацыя пра падзеі 19 снежня.
Іншых падрабязнасцяў не прыводзіцца — лідэр руху "За свабоду"быў вымушаны даць падпіску аб неразгалошванні.