Мінабароны абвяргае звесткі, быццам у населены пункт трапіў снарад

Мінабароны абвяргае звесткі, быццам у населены пункт трапіў снарад

Міністэрства абароны абвяргае інфармацыю, што на тэрыторыі адной з вёсак Віцебскай вобласці выбухнуў снарад. Паводле Мінабароны, гэтыя звесткі не адпавядаюць рэчаіснасці.

"Падзенне супрацьтанкавага снарада адбылося 16 лютага на ўскраіне палігона. Пры гэтым ніхто не пацярпеў, ніякіх разбурэнняў няма. Тым не менш праводзіцца праверка і дакладны аналіз прычын і абставінаў падзення снарада ў згаданым месцы", — паведамляецца на сайце міністэрства.

Раней партал tut.by апублікаваў звесткі, быццам 16 лютага надзвычайнае здарэнне адбылося ў ваенным гарадку Заслонава Лепельскага раёна. Паведамлялася, быццам снарад зваліўся і выбухнуў на тэрыторыі вёскі. Дарэчы, недалёка ад вёскі сапраўды знаходзіцца ваенны палігон Заслонаўскі. Відавочцы распавялі журналістам, што выбуховай хваляй збіла з ног некаторых жыхароў гарадка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі