Мінабароны паказала палявыя заняткі беларускіх міратворцаў
Беларускія міратворцы / t.me/modmilby
На палігоне Лосвіда ў Віцебскай вобласці праходзіць планавы палявы выхад міратворчай роты 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны. Пры гэтым твары вайскоўцам, якіх можна апазнаць, прэс-служба чамусьці заблюрыла.
Падчас заняткаў па агнявой падрыхтоўцы дэсантнікі выконваюць практыкаванні навучальных і тактычных стрэльбаў са стралковай зброі і ўзбраення БТР-80.
Паведамляецца, што міратворчая рота — адзінае такое падраздзяленне ва Узброеных сілах Беларусі. Для падрыхтоўкі вайскоўцаў у ёй выкарыстоўваецца замежны досвед.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.