Мінабароны Расіі: Выжылых у авіякатастрофе Ту-154 быць не можа

Мінабароны Расіі: Выжылых у авіякатастрофе Ту-154 быць не можа

Міністэрства абароны Расіі заяўляе, што ў авіякатастрофе Ту-154, які разбіўся каля Сочы, выжылых быць не можа. Пасля пераправеркі звестак аб пасажырах і сябрах экіпажу, лічба ахвяраў засталася ранейшай — 92 чалавекі. Гэта сябры экіпажу, артысты ансамблю імя Аляксандрава, журналісты некалькіх расійскіх тэлеканалаў, а таксама філантроп Лізавета Глінка, вядомая як “Доктар Ліза”. Яе муж пацвердзіў, што жанчына сапраўды загінула ў гэтай авіякатастрофе.

Прычыны здарэння пакуль высвятляюцца, эксперты не выключаюць версіі тэракту, паведамляюць расійскія СМІ.

Нагадаем, што самалёт Ту-154 Мінабароны Расіі вылецеў з падмаскоўнага аэрадрома Чкалаўскі ў 01.38 у ноч на 25 снежня. Ён прызямліўся ў Сочы для дазапраўкі — і ў 05.20 паводле маскоўскага часу зноў узняўся ў паветра. Праз 20 хвілін борт знік з радараў падчас набору вышыні; пазней стала вядома, што ён упаў на сёмай хвіліне палёту. Ратавальнікі знайшлі абломкі самалёта за паўтара кіламетра ад берага на глыбіні 50-70 метраў. Пры гэтым паведамляецца аб значным роскідзе поля абломкаў: алеістая пляма і целы загінулых выяўленыя ў 6-8 кіламетрах ад берага, некаторыя асабістыя рэчы якія знаходзіліся на борце — у 14 кіламетрах.

Самалёт накіроўваўся ў Сірыю, на расійскую ваенную базу Хмеймім, дзе для ваенных павінны былі зладзіць святочны навагодні канцэрт.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі