Мінадукацыі: 25% прызёраў алімпіяд — школьнікі. Яшчэ 75% — гімназісты

Мінадукацыі: 25% прызёраў алімпіяд — школьнікі. Яшчэ 75% — гімназісты

“25% прызёраў алімпіяд — школьнікі”, — заяўляе на прэс-канферэнцыі намесніца міністра адукацыі Раіса Сідарэнка. Па версіі чыноўніцы, гэта кажа пра добры узровень адукацыі ў школах! Заўважыўшы такую маніпуляцыю лічбамі, знаходзім іншыя паказальнікі.

Еўрарадыё: У Мінадукацыі ёсць статыстыка па сярэднім бале на тэставанні па школах, гімназіях і ліцэях. Выпускнікі гімназій ідуць далёка наперадзе выпускнікоў школ.

Раіса Сідарэнка: Так, розніца ёсць. Давайце не буду называць прыклады. Вось, напрыклад, сярэдні бал па ЦТ: школа з базавым узроўнем — 38 балаў, з павышаным — 53, гімназія — 38 балаў. Я прашу звярнуць увагу на школу. І гэта адзін прыклад. Казаць, што ў нас у школах рыхтуюць дрэнна, гэта некарэктна, няправільна.

Еўрарадыё: Але 75% адсоткаў прызёраў алімпіяд — гімназісты. Усё ж такі ёсць розніца паміж гімназіяй і школай.

Раіса Сідарэнка: У нас нават сярод пераможцаў міжнародных алімпіяд ёсць вучні звычайных школ, а не гімназій. Таму мы проста даём болей магчымасцяў школам.

Сёлета ў Мінску на алімпіядах раздалі 612 дыпломаў. З іх 471 дыплом атрымалі гімназісты. А гэта 77%. Такую статыстыку публікуе рэпетытар Яўген Лівянт.

 

З 2014 па 2016 год Мінадукацыі мае статыстыку, як здавалі трэставання выпускнікі школ, гімназій і ліцэяў. Бал гімназістаў у сярэднім на 15 вышэйшы за бал школьнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі