Мінадукацыі хоча, каб выпускнікам школ давалі абавязковую характарыстыку
У характарыстыцы хочуць адзначаць "асобавыя якасці і ўдзел маладога чалавека ў працы грамадскіх моладзевых арганізацый" / pixabay
Абавязковую характарыстыку могуць увесці ў Беларусі для выпускнікоў школ, цытуе БЕЛТА міністра адукацыі Андрэя Іванца.
Мяркуецца, што такім чынам асобная катэгорыя вучняў атрымаюць прэферэнцыі пры паступленні ў ВНУ.
"Кожны выпускнік школы пры паступленні ва ўніверсітэт будзе атрымваць характарыстыку ўсталяванай Міністэрствам адукацыі формы. У ёй будзе адзначана не толькі яго паспяховасць, але і будуць зроблены акцэнты на яго асобавых якасцях, будзе пазначаны ўдзел маладога чалавека ў працы грамадскіх моладзевых арганізацый, яго ўдзел у рэалізацыі розных праектаў", — сказаў Іванец.
Пры паступленні выпускнікоў у ВНУ "кожны рэктар па гэтай характарыстыцы будзе бачыць не проста паспяховасць, ён будзе бачыць партрэт будучага абітурыента і заўтрашняга студэнта яго ўніверсітэта".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.