Мінадукацыі збіраецца прыняць меры пасля скандалу ў МДЛУ, але незразумела якія
Акцыя студэнтаў каля МДЛУ / Еўрарадыё
У афіцыйным паведамленні міністэрства адукацыі гаворыцца, што міністр Ігар Карпенка даручыў забяспечыць "бяспеку навучэнцам, прафесарска-выкладчыцкаму складу, работнікам устаноў пры арганізацыі навучальнага працэсу і знаходжанні ў будынках, збудаваннях і на тэрыторыі ўстаноў адукацыі".
Што гэта значыць — не ўдакладняецца. У паведамленні толькі агульныя словы. Напрыклад, "прымуць дадатковыя меры па ўзмацненні кантролю доступу старонніх ва ўстановы адукацыі". Ці значыць гэта, што супрацоўнікі МУС больш не будуць урывацца ва ўніверсітэт і затрымліваць студэнтаў?
Таксама "арганізуюць ўзаемадзеянне ўсіх зацікаўленых службаў, у тым ліку органаў аховы і правапарадку, у мэтах выканання практычных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання грамадзян ва ўстановах адукацыі".
Ліст дзеючага міністра адукацыі накіраваны ва ўсе ўстановы.
Учора студэнты МДЛУ сабраліся ў фае спяваць песні. Неўзабаве туды прыбылі супрацоўнікі МУС і пачалі жорстка затрымліваць людзей. Пецярых адвезлі ў Партызанскі РУУС, дзе на іх склалі пратаколы па артыкуле 23.34 КаАП — "Парушэньне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў". Пасля чаго хлопцаў вярнулі ў ВНУ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.