Мінаховы здароўя Беларусі: колькасць новых выпадкаў каранавіруса зніжаецца

Мінаховы здароўя Беларусі: колькасць новых выпадкаў каранавіруса зніжаецца

Колькасць новых выпадкаў каранавіруса ў Беларусі працягвае зніжацца. Гэта вынікае са статыстыкі, якую 28 ліпеня змясціла ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. За апошнія суткі новых выпадкаў зарэгістравалі 115 (у папярэднія суткі было 119, яшчэ раней — 130). Агулам у нашай краіне ўжо 67366 выпадкаў COVID-19.

Памерлі яшчэ 5 чалавек (напярэдадні паведамілі пра 4 смерці). Ужо налічваецца 543 ахвяры.

Выпісаны з бальніц 60669 чалавек (+177, у папярэднія дні было +67 і +333).

Сцвярджаецца, што ўжо праведзена 1 мільён 270 тысяч 82 тэсты (+12683, у папярэднія суткі было +6044 і +9735).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі