Мінаховы здароўя: у Беларусі памёр 901 чалавек з каранавірусам

Мінаховы здароўя: у Беларусі памёр 901 чалавек з каранавірусам

Колькасць ахвяр каранавіруса ў Беларусі дасягнула 901. За апошнія суткі памерлі яшчэ 5 чалавек. Гэтыя лічбы ў Telegram паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Зарэгістравана 83998 выпадкаў заражэння COVID-19 (+464 за суткі), ачунялі 77423 (+203). За ўвесь перыяд зроблена 2 млн 87 тысяч 430 тэстаў на каранавірус (+13,5 тысячы).

У свеце заразіліся каранавірусам 37,8 млн чалавек. Колькасць ахвяр складае 1 мільён 82 тысячы 239 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі