Мінаховы здароўя: за суткі ў Беларусі былі 155 новых выпадкаў COVID-19
У Беларусі шосты дзень запар колькасць новых выпадкаў COVID-19 ніжэй за 200. 14 ліпеня прэс-служба Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што за апошнія суткі іх было 155 (напярэдадні было +182). Агульная колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам складае 65 тысяч 269 чалавек.
Памерлі яшчэ 6 чалавек (у папярэдні дзень было +4). Агульная колькасць ахвяр ужо складае 474 чалавекі.
Выпісана з бальніц 55799 чалавек, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+307). З іх 55325 паправіліся (+301).
Праведзеныя 1 млн 144 тысячы 696 тэстаў на каранавірус (+3116; у папярэдні дзень — +6927, а за дзень да таго — +11495).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.