Мінчанка на чужую картку купіла 30 квіткоў на праезд
42-гадовая жанчына звярнулася ў мінскую міліцыю з заявай пра несанкцыянаваныя аперацыі з яе страчанай банкаўскай карткай, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Аператыўнікі высветлілі, што картку жанчына згубіла, калі купляла квіткі на праезд у гарадскім пасажырскім транспарце. Знайшла гэтую картку 53-гадовая касірка. На знойдзеную картку жанчына купіла сабе 30 квіткоў на праезд. Агульная сума шкоды склала 18 рублёў.
Матэрыялы перададзеныя Следчы камітэт, дзе дзеянням касіра дадуць прававую ацэнку.