Мінчук арэндаваў BMW-X5 і абмяняў яго на Mercedes з даплатай

Мінчук арэндаваў BMW-X5 і абмяняў яго на Mercedes з даплатай

Мінчук арэндаваў BMW-X5 і абмяняў яго на Mercedes з даплатай — 2700 долараў. Як інфармуе прэс-афіцэр Ленінскага РУУС Таццяна Кавалёва, у лютым 2016-га ў міліцыю звярнуўся мужчына, які паведаміў, што стаў ахвярай махляра, сына свайго знаёмага. Зламыснік, жыхар мікрараёна Серабранка, прыехаў да яго на аўтамабілі BMW-X5, які прапанаваў абмяняць на ягоны Mercedes з даплатай. Ён пагадзіўся, не ведаючы, што легкавік быў арэндаваны на месяц у адной з арганізацый.

Калі час арэнды скончыўся, махляр папрасіў у новага гаспадара машыну, нібыта, каб адвезці груз у Расію, а сам вярнуў яе на паркоўку фірмы. Пасля знаёмаму сказаў, што трапіў у аварыю ў Расіі. Вяртаць грошы ён не хацеў.

У адносінах мінчука распачалі крымінальную справу (ч. 3 арт. 209 КК). Праваахоўнікам вядома пра 11 эпізодаў яго махлярскай дзейнасці. Маладому чалавеку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, раней ён быў асуджаны за падобныя дзеянні. А нядаўна ў міліцыю паскардзіўся яго аднакласнік, якому ён паабяцаў iPhone 6 за 180 долараў. Грошы ўзяў, а мабільны тэлефон не аддаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі