Мінчук прынёс у міліцыю міну

Мінчук прынёс у міліцыю міну

Міну часоў Другой сусветнай вайны прынёс мінчук у грамадскі пункт аховы правапарадку па вуліцы Герасіменка, 26. 

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, мужчына знайшоў снарад у Мінскім раёне падчас палявання. Ведаючы, што ў сталіцы праходзіць спецаперацыя "Арсенал", ён вырашыў звярнуцца да свайго ўчастковага інспектара міліцыі і здаць яму небяспечную знаходку.

Супрацоўнікі міліцыі выклікалі групу размініравання. Яшчэ да прыбыцця сапёраў яны ачапілі будынак і эвакуіравалі з яго ўсіх грамадзян. 

Дарэчы, апорны пункт размяшчаецца на першым паверсе двухпавярховага адміністрацыйнага будынка. Побач знаходзяцца памяшканне камунальнай службы, а на другім паверсе — філіял Палаца дзяцей і моладзі "Золак".

Група размініравання знішчыла міну часоў вайны ад мінамёта 50-га калібра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі