Мінчук выкінуў труп лісы каля дзіцячай пляцоўкі

Што здарылася?

Што здарылася? / unsplash.com

У дамавы чат аднаго з дамоў у Фрунзенскім раёне прыйшло паведамленне ад эпідэміёлагаў, што ў жылым квартале знойдзены труп лісы. Па выніках лабараторнай праверкі, жывёла аказалася шалёнай. Піша "Минск-новости".

Мёртвая жывёла апынулася ў жылым квартале паміж дамамі 68 і 70 на вуліцы Скрыпнікава, непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі.

Мяркуючы па паведамленнях у дамавым чаце, адзін з жыхароў дома па адрасе: вул. Скрыпнікава, 70, прынёс мёртвую лісу да сябе ў кватэру. А праз некаторы час вынес яе на пустку ў той самай дзіцячай пляцоўкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі