У Беларусі ўспышка гепатыту А. Што гэта за хвароба і як яе ўнікнуць?

Что такое гепатит А

Вірус гепатыту А / Shutterstock

Гепатыт А — вельмі заразная інфекцыя, якая пашкоджвае печань і выклікаецца вірусам гепатыту А. Большасць людзей, якія перахварэлі на гепатыт А, цалкам папраўляецца і не мае ўстойлівага пашкоджання печані. У рэдкіх выпадках гепатыт А можа выклікаць пячоначную недастатковасць і нават смерць; часцей за ўсё гэта здараецца ў пажылых людзей і людзей з іншымі сур'ёзнымі праблемамі са здароўем, напрыклад, хранічнымі захворваннямі печані. Даведка ад "Белых халатаў".

Як распаўсюджваецца гепатыт А?

Вірус гепатыту А ўтрымліваецца ў кале і крыві інфікаваных людзей. Ён распаўсюджваецца часцей за ўсё праз ужыванне заражанай ежы і вады. Заражэнне прадуктаў харчавання можа адбыцца на любым этапе: пры вырошчванні, зборы ўраджаю, апрацоўцы, транспартаванні і нават пасля падрыхтоўкі. Заражэнне ежы і вады часцей за ўсё адбываецца ў краінах, дзе распаўсюджаны гепатыт А.

Таксама гепатыт А можа распаўсюджвацца, калі адбыўся цесны асабісты кантакт з інфікаваным чалавекам. Напрыклад, пры некаторых відах сексуальнага кантакту (напрыклад, аральна-анальным сексе), падчас догляду хворага чалавека або ўжывання наркотыкаў разам з іншымі людзьмі.

Гепатыт А вельмі заразны, і людзі могуць перадаваць вірус нават да таго, як у іх з'явяцца клінічныя сімптомы. Часам чалавек можа перадаваць вірус гепатыту А іншым за два тыдні да з'яўлення сімптомаў.

Найлепшы спосаб прафілактыкі гепатыту А — вакцынацыя

У Беларусі вакцына ад гепатыту А не ўнесеная ў Нацыянальны каляндар прышчэпак. Атрымаць яе бясплатна могуць дзеці, якія жывуць у Мінску, і людзі, што знаходзяцца ў кантакце з пацыентам, якія пакутуюць на вірусны гепатыт А. Астатнім беларусам і беларускам, калі яны захочуць, давядзецца прышчапляцца платна. Для гэтага трэба звярнуцца ў найбліжэйшую медустанову і даведацца, ці ёсць вакцына ў наяўнасці.

Якія сімптомы гепатыту А?

Працягласць інкубацыйнага перыяду гепатыту А звычайна складае 14-28 дзён. Сімптомы захворвання могуць вар'явацца ад лёгкіх да цяжкіх і ўключаць у сябе павышэнне тэмпературы цела, недамаганне, страту апетыту, дыярэю, млоснасць, адчуванне дыскамфорту ў вобласці жывата, пацямненне мачы і жаўтуху (пажаўценне вачэй і скуры). Важна памятаць, што поўны спектр сімптомаў выяўляецца не ва ўсіх інфікаваных. Пры гэтым клінічныя сімптомы захворвання адзначаюцца часцей у дарослых, чым у дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі