Мінчук вёз праз мяжу 50 тысяч долараў у каробцы з-пад цукерак
Буйную грашовую кантрабанду выявілі памежнікі Гомельскай мытні ў 57-гадовага мінчука, які ехаў з Украіны на аўтамабілі маркі "HondaCR-V".
Як паведамляе прэс-служба мытні, для перасячэння мяжы мужчына выбраў "зялёны" калідор, пацвердзіўшы, што ў яго няма тавараў, якія трэба абавязкова пісьмова дэклараваць.
Але пры мытным кантролі сярод яго асабістых рэчаў былі выяўленыя 50 тысяч долараў ЗША. Яны захоўваліся ў каробцы з-пад цукерак. Гэтая сума ў пяць разоў перавышала дазволеную для незадэклараванага перамяшчэння праз мяжу. Патлумачыць крыніцу паходжання гэтых грошай і прычыну іх недэкларавання мужчыне не змог, адзначаюць мытнікі.