Мінчук загінуў пры спробе зрабіць сэлфі

Мінчук загінуў пры спробе зрабіць сэлфі

Трагедыя адбылася 3 траўня на пешаходным мосце праз МКАД у раёне развязкі з вуліцамі Мазурава і Шаранговіча. З моста зваліўся хлопец. Ад атрыманых траўмаў ён памёр, піша tut.by са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксея Клімовіча.

Следчыя высвятляюць акалічнасці здарэння.

Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопец быў разам з двума сябрамі. Ён зваліўся з моста, калі паспрабаваў зрабіць сэлфі. Следчыя мяркуюць, што мінчук быў п'яны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі