Мінчука, асуджанага за падпал танка, прызналі палітвязнем

Мінчука, асуджанага за падпал танка, прызналі палітвязнем

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ трох чалавек. Гэта — Аляксей Коршун, Яўген Сямёнаў і Ягор Міхайлаў. Праваабарончая супольнасць лічыць іх справы палітычна матываванымі і патрабуе вызвалення палітзняволеных.

Коршун асуджаны за "наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці" на 2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі —  за публікацыю каментара.

Сямёнава асудзілі па некалькіх артыкулах да 5 гадоў калоніі — за каментары ў тэлеграм-чаце пра супрацоўнікаў ГКБАЗіК МУС, ўхіленне ад адбывання абмежавання волі і крадзеж.

Міхайлаў у ліпені асуджаны судом Фрунзенскага раёна Мінска па артыкуле "акт тэрарызму" да 10 гадоў пазбаўлення волі. Яго абвінавацілі ў падпале танка на чыгуначнай платформе. Пры гэтым афіцыйна спачатку відэа падпалу назвалі фэйкам.

У Беларусі ўжо 629 палітвязняў. Іх колькасць павялічваецца штодня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі