Мінчукі з ускраінаў ідуць у цэнтр калонамі

Мінчукі з ускраінаў ідуць у цэнтр калонамі

Мінчукі з некалькіх раёнаў Мінска пайшлі ў цэнтр неарганізаванымі калонамі. Адна калона пайшла ў бок цэнтра з Серабранкі — вялікага спальнага раёна. Другая — з Паўднёвага Захаду.

Калону, якая ішла з Серабранкі, АМАП сустрэў на вуліцы Аранскай прыкладна ў кіламетры ад вакзала.

Другую АМАП сустрэў каля станцыі метро "Грушаўка". Пратэстоўцы разбегліся па дварах, а калі сілавікі з'ехалі, вярнуліся на праспект Дзяржынскага.

Шмат народу сабралося каля Палаца спорту — некальк соцень чалавек. Там у раёне гасцініцы "Юбілейная" адбыўся хапун. АМАП заклікаў людзей не падавацца на правакацыі і разысціся. Тыя ў адказ скандавалі: " Жыве Беларусь!". Амапаўцы затрымалі 10-15 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі