Мінгандлю зачыніла АЗС за зніжкі

З тых часоў, як указ Аляксандра Лукашэнкі даў Міністэрству гандлю магчымасць зачыняць крамы за парушэнні, было зачынена 80 крамаў і 30 інтэрнэт-крамаў. Сёння аднавілі працу 60 з 80 зачыненых крамаў. Працу яны прыпынялі ад 4 да 16 дзён. Пра гэта паведаміла намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч на прэс-канферэнцыі 27 студзеня.

Дарэчы, нядаўна супрацоўнікі міністэрства зачынілі АЗС Лукойл. Па іх словах, работнікі аўтазапраўкі стымулявалі наяўныя разлікі, хаця ў нашай краіне прынята стымуляваць безнаяўныя. Высветлілася, што на АЗС давалі зніжку, калі аплату паслугаў і тавараў адбывалася наяўнымі грашыма.

Фота — telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі