Мінінфарм атрымаў 16 зваротаў наконт ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэту

Мінінфарм атрымаў 16 зваротаў наконт ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэту

Міністэрства інфармацыі завяршыла грамадскае абмеркаванне праектаў пастаноў Савета міністраў.

Сярод іншых пастаноў абмяркоўваўся і самы гучны праект дакумента апошняга часу — пастанова "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсу". Прасцей кажучы, ідэнтыфікацыя карыстальнікаў разнастайных інтэрнэт-форумаў.

На гэты дакумент Мінінфарм атрымаў 16 зваротаў. Праўда, паведамляюць чыноўнікі, 10 з гэтых зваротаў не маюць прапаноў або змяшчаюць прапановы, якія не датычаць названага праекта. Шэсць прапаноў у Мінінфарме абяцаюць дадаткова прааналізаваць падчас дапрацоўкі дакумента.

Нагадаем, што ідэі Мінінфармацыі выклікалі шырокі розгалас. Чыноўнікі прапануюць, каб паведамленні ці матэрыялы карыстальнік мог размяшчаць у інтэрнэце толькі пасля ідэнтыфікацыі і захавання яго абаненцкага нумару. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі