Міністэрства аховы здароўя выпусціла новыя рэкамендацыі для кафэ з-за COVID-19
Каранавірус у свеце / Агенцтва "Масква"
Мінздароўя выпусціла новыя рэкамендацыі для кавярняў і рэстаранаў. У "Асацыяцыі рэстаратараў Беларусі" мяркуюць, што яны могуць прывесці да катастрафічных наступстваў для галіны.
З таго, што заўважылі мы:
— рэстаратараў ізноў абавязваюць рассажваць кліентаў на 1,5 м адно ад аднаго;
— стравы давядзецца прыносіць пераважна ў аднаразовым посудзе;
— пад забарону трапляюць кальяны.
"Асацыяцыя рэстаратараў, сумесна з Цэнтрам эпідэміялогіі вядзе распрацоўку дакумента рэгламента працы прадпрыемстваў грамадскага харчавання, які можа змякчыць рэкамендаваныя меры. Мы лічым, што ёсць шанец на яго прыняцце. Наступная рабочая сустрэча запланавана на панядзелак ", — гаворыцца ў афіцыйным телеграм-канале асацыяцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.