Міністр абароны — Канапацкай: Выносіць парад за горад — дорага і непатрыятычна

Міністр абароны — Канапацкай: Выносіць парад за горад — дорага і непатрыятычна

Дэпутатка Ганна Канапацкая атрымала з Міністэрства абароны адказ на сваю прапанову вынесці парад з удзелам вайсковай тэхнікі за межы Мінска. У дакуменце за подпісам міністра Андрэя Раўкова на двух старонках тлумачыцца, чаму парад мусіць застацца ў сталіцы.

Міністр абароны піша, што вайсковыя парады праводзяцца шмат у якіх гарадах. Для беларусаў жа парады "граюць важную ролю ў выхаванні пачуцца гонару за прыналежнасць да баявой славы краіны".

"Перанясенне вайсковага парада за межы горада Мінска выкліча скрайне негатыўную рэакцыю з боку ветэранаў Вялікай айчыннай вайны, узброеных сілаў і грамадзянаў краіны, пераважная большасць якіх настроеныя патрыятычна і падтрымліваюць традыцыю правядзення вайсковых парадаў у сталіцы Беларусі", — зазначае Андрэй Раўкоў.

Міністр абароны — Канапацкай: Выносіць парад за горад — дорага і непатрыятычна

Яшчэ адзін аргумент міністра — эканамічны:

"Таксама перанос вайсковага парада за межы сталіцы прывядзе да павелічэння выдаткаў на яго падрыхтоўку, паніжэнню відовішчнасці і эмацыйнага эфекта праз нязручнасці, звязаныя з дастаўкай людзей да месцаў яго правядзення і адрывам ад іншых мерапрыемстваў свята", — піша Раўкоў у адказе Ганне Канапацкай.

Дэпутатка засталася не вельмі задаволеная зместам дакумента:

"Я вось аднаго не магу зразумець, гэтыя адказы пішуцца пад капірку, [а іх аўтары] нават не ўнікаюць у сутнасць звароту? На двух старонках паважаны міністр тлумачыць мне важнасць парадаў, іх значнасць, [распавядае пра] традыцыі правядзення ў іншых краінах і інш. Але я ж пра гэта не пыталася, а ўносіла абсалютна канкрэтную і абгрунтаваную прапанову! Я не супраць парадаў у гарадах, але супраць выкарыстання вайсковай тэхнікі на вуліцах гарадоў. Тым больш, калі на рэпетыцыі здараюцца сур'ёзныя інцыдэнты, і танк зносіць дрэвы і слупы. А калі заўтра, на парадзе, гэты танк заедзе ў трыбуну з гледачамі ці прэзідэнтам?"

Што да эканамічнага складніка, дык Ганна Канапацкая заўважае, што ніхто, акрамя Мінабароны, не ведае, колькі бюджэтных сродкаў ідзе на пардыхтоўку вайсковага парада. А без канкрэтных лічбаў аргументы пра павелічэнне выдаткаў нічога не вартыя.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі