Міністр адукацыі папярэдзіў пра значнае падаражэнне навучання ў ВНУ
Андрэй Іванец
Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец прагназуе значны рост коштаў навучання ў вышэйшых навучальных установах. Як кажа міністр, справа ў інфляцыі.
“Напрыклад, інфляцыя і рост індэкса цэн у мінулым годзе былі на ўзроўні 16%, ну і, адпаведна, зарплата падымалася на ўзроўні не менш за гэтую адзнаку, а кошт навучання за мінулы год быў падняты менш чым на 7%”, — сказаў Іванец у эфіры дзяржТБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.