Міністр аховы здароўя Беларусі выказаўся пра карупцыю (відэа)

Міністр аховы здароўя Беларусі выказаўся пра карупцыю (відэа)

Міністр аховы здароўя Беларусі Валерый Малашка выказаўся пра карупцыю. Як вядома, летам-восенню 2018-га былі затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек, якія бралі ці давалі хабар. КДБ заявіў пра існаванне маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя.

Малашка, адказваючы на пытанне Еўрарадыё, прапанаваў дачакацца судовых рашэнняў. Пакуль жа ён змог толькі сказаць наступнае: "Наколькі мне вядома, тыя пытанні, якія ставіліся ў віну затрыманым асобам, яны ляжаць ў плоскасці не прыняцця рашэнняў ці атрымання ўзнагароджання за нейкія паслугі, а хутчэй за ўсё гэта асабістая нясціпласць, скажам так".

Па словах міністра, Міністэрства аховы здароўя праводзіць работу штодзённа, у тым ліку і антыкарупцыйную, прафілактычную. "І пастаянна мы глядзім і адпрацоўваем тыя рызыкі, якія мы павінны, абавязаныя як кіраўнікі мінімізаваць у працы, — казаў міністр. — Пачынаючы ад лекара, калі ён выпісвае бальнічны ліст, напрыклад. І заканчваючы чыноўнікам, які прымае тыя ці іншыя кіраўнічыя рашэнні. Найперш на гэта і павінна быць накіравана праца міністра і яго, скажам так, штабу".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі