Міністр спорту Беларусі заклікаў абвясціць імпічмент прэзідэнту World Athletics

Сяргей Кавальчук

Сяргей Кавальчук / sb.by

Міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук заклікаў абвясціць імпічмент кіраўніку Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (World Athletics), кандыдату ў прэзідэнты Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) брытанцу Себасцьяну Коу. На думку беларускага чыноўніка, палітыка Коу накіраваная на разбурэнне алімпійскага руху. Пра гэта Кавальчук казаў на форуме "Расія — спартыўная дзяржава", паведамляе ТАСС.

"Яго турбуе толькі свая кар'ера, а сітуацыю з расійскімі і беларускім атлетамі ён выкарыстоўвае ў асабістых мэтах", — заявіў Кавальчук. На яго думку, калі Коу ўзначаліць МАК, то трэба "заклікаць чальцоў World Athletics разгледзець пытанне імпічменту".

Выбары новага прэзідэнта МАК пройдуць у сакавіку 2025 года. Акрамя Коу, на пасаду прэтэндуюць яшчэ шэсць чалавек. Цяперашні прэзідэнт МАК немец Томас Бах у жніўні адмовіўся ад прапановы ўнесці папраўку ў Алімпійскую хартыю з тым, каб застацца на чале арганізацыі яшчэ на адзін тэрмін.

Министр спорта Беларуси призвал объявить импичмент президенту World Athletics
Себасцьян Коу /Getty Images

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі