Міністры на чале з прэм’ерам сёння былі ў лясах Смалявіцкага раёна (фота)
22 красавіка беларускі ўрад паўдзельнічаў у рэспубліканскім суботніку. Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў прыняў удзел у пасадцы дрэваў (сасны і бярозы) у Смалявіцкім раёне. Разам з ім былі першы намеснік прэм’ера Васіль Мацюшэўскі, віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы, міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч. Як інфармуе БЕЛТА, Кабякоў сказаў, што падобная праца, змена дзейнасці “вельмі карысная”.
Прэм’ер-міністр заявіў, што ліквідацыя наступстваў мінулагодняга ўрагану у лясах нашай краіны практычна завершаная.
Фота: БЕЛТА