Мінкульт — "Арт Сядзібе": Не бачым патрэбы ладзіць тэматычна падобныя імпрэзы

Мінкульт — "Арт Сядзібе": Не бачым патрэбы ладзіць тэматычна падобныя імпрэзы

Мінкульт не хоча праводзіць імпрэзы, якія прапанавала "Арт Сядзіба". Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе з міністэрства за подпісам першай намесніцы міністра Ірыны Дрыгі.

Дырэктар "Арт Сядзібы" Павел Белавус паведаміў у сваім фэйсбуку, што прапанаваў Мінкульту правесці сумесна некалькі мерапрыемстваў у рамках сёлетняга Года культуры. Гаворка ішла пра фэсты "Каго любіш? Люблю Беларусь", "Спеўны ход" і Дзень вышыванкі.  

У адказе з Мінкульту гаворыцца: "Прапанаваныя да правядзення фестывалі і святы па сваёй тэматыцы паўтараюць мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай песні, якія былі праведзеныя Міністэрствам культуры або запланаваныя да правядзення ў рамках Года культуры (рэспубліканская акцыя "Беларусь, я люблю цябе!", "Дзень вышыванкі" ды іншыя). У 2015 годзе Міністэрствам культуры сумесна з Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам, аблвыканкамамі праведзеная агульнарэспубліканская акцыя "Харавое веча", у рамках якой, у ліку іншых, выконваліся творы беларускіх кампазітараў.

Улічваючы пададзенае, Міністэрства культуры не бачыць патрэбы ў правядзенні тэматычна падобных культурна-відовішчных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках Года культуры".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі