Мінпрацы перагледзела дапамогі па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў

Дапамогі на дзяцей да 3 гадоў у Беларусі пералічваюць двойчы на год / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Дапамогі на дзяцей да 3 гадоў у Беларусі пералічваюць двойчы на год / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

З 1 жніўня ў Беларусі крыху павялічацца дапамогі, якія атрымліваюць сем'і па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Штомесячная выплата на першае дзіця складзе 651,35 рубля. Гэта на 45,36 рубля больш, чым цяпер. Дапамога на другога і наступных дзяцей павялічыцца да 744,40 рубля (+51,84 рубля), на дзіця-інваліда — да 837,45 (+58,32 рубля).

У сярэднім дапамогі павялічылі на 7,5%. Такія выплаты па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у Беларусі цяпер налічваюцца на 220,1 тыс. дзяцей. У Мінпрацы таксама нагадалі, што памеры гэтай дапамогі пералічваюцца два разы на год: з 1 лютага і 1 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі