Мінск на шпацыры: маршы і затрыманні "на раёнах" 6 снежня
Марш у адным з раёнаў Мінска
6 снежня ў Мінску працягваецца супрацьстаянне пратэстоўцаў і сілавікоў. З цэнтра яно перамясцілася ў "спальнікі", дзе праходзяць маршы раёнаў.
Сілавікі раз'ехаліся па горадзе. Яны ездзяць на мікрааўтобусах ад скрыжавання да скрыжавання і шукаюць пратэстуючых. Тым часам, жыхары раёнаў збіраюцца ў калоны ў дварах, а потым выходзяць на шырокія вуліцы. Мы не будзем пісаць пра тое, у якіх раёнах гэта адбываецца, каб не "каардынаваць" пратэсты з аднаго боку і не падказваць сілавікам з іншага.
Ужо адбываюцца затрыманні. Калону пратэстоўцаў разагналі непадалёк ад мікрараёна "Лебядзіны" і каля станцыі метро "Пушкінская", у Брылевічах, на Паўднёвым Захадзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.