"Мінск" падазрае брэсцкае "Дынама" ў галах з афсайду
Футбольны клуб "Мінск" заяўляе, што брэсцкае "Дынама" падчас апошняга матчу забіла ім два галы з афсайду. Пра гэта "гараджане" напісалі ў сваім пабліку Вконтакте і выклалі відэа, дзе адлюстраваныя сумнеўныя з пункту гледжання "Мінска" галы:
"Не станем змяншаць гульнёвых вартасцяў лідара чэмпіянату і аспрэчваць заканамернасць канчатковага выніку: не забіваючы самім, разлічваць на станоўчы вынік складана. Разам з тым звяртаем увагу на тое, як былі забітыя 2-і і 3-і мячы ў браму ФК "Мінск". Судзейская брыгада на чале з мазырскім арбітрам Андрэем Васілевічам абодва гады прызнала легітымнымі. Як мяркуеце, былі афсайды?"
14 верасня брэсцкае "Дынама" ў рамках 21 тура чэмпіянату Беларусі прымала на сваім полі "Мінск" і перамагло з лікам 3:0.