“Мінск” падзяліў ачкі з “Тарпеда-БелАЗ”
Футбольны клуб “Мінск” падзяліў ачкі з жодзінскім “Тарпеда-БелАЗ”. Матч 3 тура чэмпіянату Беларусі па футболе каманды згулялі сёння, 13 красавіка. Сустрэча скончылася з лікам 1:1
Сёння таксама гуляюць “Гомель” і “Энергетык-БДУ”.
Учора прайшоў першы матч гэтага тура — “Дняпро” саступіў “Славіі” з лікам 1:2.
Заўтра пройдуць матчы БАТЭ — “Дынама” (Брэст), “Іслач” — “Нёман”, “Віцебск” — “Тарпеда” (Мінск), “Дынама” (Мінск) — “Гарадзея”.
Скончыцца тур 15 красавіка матчам “Шахцёр” — “Слуцк”.