Мінск трапіў у ролік амерыканскага гурта MGMT
Амерыканскі гурт MGMT выпусціў промаролік для новага альбома "Me and Michael". Як заўважылі карыстальнікі сацсетак, для відэашэрагу ў роліку выкарыстаныя кадры з фільма "Летнія ўражанні аб планеце Z". Кінастужка была знятая на "Беларусьфільме" ў 1986 годзе.
На кадрах можна пазнаць стадыён "Дынама" і характэрныя мінскія трамваі.