"Мінск" зноў прайграў "Стандарду", але шанцы на групавы раўнд застаюцца
У чацвер каманда Вадзіма Скрыпчанкі правяла ў Льежы другі матч плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы.
"Мінск" прайграў з лікам 1:3. Цяжка паверыць, але ўжо на 8-й хвіліне лік быў 1:2! Мпоку на 3-й хвіліне выводзіць гаспадароў поля наперад, на 6-й вызначаецца Дэ Камарга, а праз дзве хвіліны Кібук забівае галавой гол прэстыжу.
Мінчукі гулялі ў наступным складзе: Бушма, Бягуноў, Астравух, Сачыўка (капітан), Пушнякоў (Казека, 70), Гарбушын (Еўдакімаў, 66), Бялевіч (Ражок, 46), Маеўскі, Кібук, Букаткін, Васілюк.
Нягледзячы на паражэнне, ФК "Мінск" захоўвае шанцы на патрапленне ў групавы раўнд. Як інфармуе УЕФА, прынятае рашэнне, што месца дыскваліфікаванага "Фенербахчэ" зойме адзін з клубаў, якія прайграюць у раўндзе плэй-оф Лігі Еўропы. Хто менавіта — у пятніцу, 30 жніўня, вырашыць лёсаванне. Яно пройдзе ў Манака, пачатак а 10-й гадзіне паводле беларускага часу. За лёсаваннем можна будзе сачыць у жывым эфіры.