Мінскае "Дынама" абыграла лідара чэмпіянату КХЛ

Мінскае "Дынама" абыграла лідара чэмпіянату КХЛ

Мінскае "Дынама" абыграла СКА з Санкт-Пецярбурга, лідара чэмпіянату КХЛ — 5:4 (1:0, 4:1, 0:3). Фантастычны па напружанні і сюжэце паядынак прайшоў 3 студзеня на "Мінск-Арэне".

Дынамаўцы выдатна правялі першыя два перыяды. На 34-й хвіліне лік стаў проста неверагодным — 5:0! Шайбы закінулі дэбютанты нашай каманды Петэрсан (6-я і 26-я хвіліны) і Палушай (22-я), а таксама Сцяпанаў (33-я) і Дрозд (34-я). Выдатна гуляў наш брамнік Скрывенс. Толькі на 39-й хвіліне Кавальчук здолеў закінуць першую шайбу гасцей.

У трэцім перыядзе ўсё змянілася. "Мы перасталі катацца і дазволілі саперніку вярнуцца ў гульню", — так пракаментаваў у эфіры тэлеканала "Беларусь 5" тое, што адбылося галоўны трэнер дынамаўцаў Крэйг Вудкрафт. СКА прадэманстраваў, што не выпадкова лідыруе ў КХЛ. Былі закінутыя тры шайбы (дзве на рахунку Дадонава і адна — Дацюка). Аднак зраўняць лік гульцы беларускага клуба не дазволілі (спрыяла ім і ўдача), яны ўтрымалі мінімальную перамогу. Дарэчы, шостую запар.

Відэа закінутых шайбаў гл. тут.

Мінскае "Дынама" з 76 ачкамі займае 5-е месца ў Заходняй канферэнцыі. У чацвер, 5 студзеня, мінчукі прымуць на сваёй пляцоўцы "Северсталь", пачатак у 19.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі