Мінскае “Дынама” адолела БАТЭ і стала бронзавым прызёрам

У нядзелю згулялі каманды з верхняй шасцёркі турнірнай табліцы. Сталічнае “Дынама”, для якога гэтая гульня стала вырашальнай у барацьбе за “бронзу”, літаральна выдрала перамогу ў БАТЭ, датэрміновага чэмпіёна — 2:1. Цяпер сталічны клуб стаў недасяжным для бліжэйшага суперніка, гродзенскага “Нёмана”. У дынамаўцаў 51 ачко, а ў гродзенскай каманды 46. Нават у выпадку пройгрышу ў апошнім туры “Дынама” ўсё адно будзе трэцім па колькасці набраных ачкоў.



“Нёман” сёння разграміў “Тарпеда-БелАЗ” (3:0) і забяспечыў сабе чацвёртае месца і ўдзел у еўракубках. А “Гомель” атрымаў сур’ёзную паразу ад “Шахцёра”, (1:3) і пакуль застаецца ўнізе першай шасцёркі. “Шахцёр” жа мае датэрміновае “срэбра”.



Нагадаем вынікі матчаў 23 лістапада, якія згулялі іншыя каманды, прэтэндэнты на 7-12 месцы: “Нафтан” — “Славія” — 2:1, “Дняпро” — “Белшына” — 1:5, “Дынама” (Брэст) — “Мінск” — 1:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі