Мінскае "Дынама" атрымала валявую перамогу над "Аўтамабілістам"

Мінскае "Дынама" атрымала валявую перамогу над "Аўтамабілістам"

Мінскае "Дынама" атрымала валявую перамогу над "Аўтамабілістам" — 3:2 (0:0, 2:1, 1:1). Чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі прайшоў у сераду ў Екацярынбургу. У дынамаўцаў вызначыліся Аарон Палушай на 28-й хвіліне ў большасці, Аляксандр Мацярухін на 33-й у роўных складах і Аляксандр Паўловіч на 59-й у меншасці ў пустую браму. У трэцім перыядзе ў мінчукоў пачаліся шматлікія выдаленні, гэта паламала іх гульню (на апошніх секундах выдалілі нават галоўнага трэнера Крэйга Вудкрафта). Аднак дынамаўцы пераможны лік утрымалі.

"Дынама" пасля 54 матчаў мае 96 ачкоў і займае шостае месца ў Заходняй канферэнцыі. Беларускі клуб ужо сёння можа датэрмінова трапіць у плэй-оф КХЛ. Для гэтага трэба, каб у Ніжнім Ноўгарадзе мясцовае "Тарпеда" выйграла ў "Сочы".

3 лютага ў чарговым матчы "Дынама" згуляе ў Астане з "Барысам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі