Мінскае "Дынама" і "Віцязь" закінулі ў матчы КХЛ 15 шайбаў
Мінскае "Дынама" ў чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі прапусціла рэкордныя 9 шайбаў. Гасцявы паядынак з "Віцязем" прайграны з лікам 6:9 (2:2, 1:3, 3:4). Галоўны трэнер мінчукоў Крэйг Вудкрафт сказаў пасля паядынка, што калі хочаш перамагаць, неабходна навучыцца гуляць у абароне. У дынамаўцаў апошнім часам з гэтым ёсць праблемы, адзначыў ён.
Як адзначае "Прессбол", удзельнікі сённяшняга матча не змаглі ўстанавіць рэкорд выніковасці ў КХЛ. У 2009 годзе "Віцязь" прайграў "Барысу" з лікам 6:11.
У "Дынама" і "Віцязя" па 40 ачкоў (дынамаўцы згулялі на 2 матчы менш), яны дзеляць 7-8 месцы ў Заходняй канферэнцыі.
1 лістапада мінскае "Дынама" згуляе ў гасцях з рыжскімі аднаклубнікамі, а 8-га лістапада прыме на "Мінск-Арэне" хакеістаў "Адмірала" з Уладзівастока.