Мінскае “Дынама” па булітах абыграла “Куньлунь”

Мінскае “Дынама” па булітах абыграла “Куньлунь”

Мінскае хакейнае “Дынама” 14 студзеня атрымала на выездзе перамогу над кітайскім “Куньлунем”.  Сустрэча праходзіла ў Пекіне і ў асноўны час скончылася з лікам 2:2 — шайбамі адзначыліся Фрэдэрык Петэрсан і Яўген Лісавец. Пераможца не вызначыўся і ў авертайме, таму былі прызначаныя буліты. Вырашальны ўдар па браме гаспадароў нанёс Ааарон Палушай. Такім чынам, “зубры” зарабілі сабе два ачкі.

Да гэтага дынамаўцы мелі трохматчавую пройгрышную серыю, таму перамога над кітайцамі мае для іх таксама псіхалагічнае значэнне. 16 студзеня мінчане згуляюць ва Уладзівастоку з мясцовым “Адміралам”, а затым вернуцца дадому і 19 студзеня сустрэнуцца на лёдзе “Мінск-Арэны” з аднаклубнікамі з Рыгі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі