Мінскае “Дынама” перамагло “Мінск” і засталося на першым месцы

Мінскае “Дынама” перамагло “Мінск” і засталося на першым месцы

Мінскае “Дынама” мінімальна перамагло “Мінск” і захавала першае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Гульня адкрыла 22 тур першынства краіны і скончылася з ліка 1:0 — перамогу дынамаўцам прынёс гол Дзмітрыя Хлёбаса, які паразіў браму гасцей на 68-й хвіліне гульні.

Сёння таксама гуляюць “Крумкачы” і “Тарпеда-БелАЗ”, “Віцебск” і “Гомель”, “Дняпро” і “Гарадзея”.

У нядзелю, 17 верасня, пройдуць наступныя гульні: “Нафтан” — “Нёман”, “Слуцк” — “Дынама” (Брэст), “Славія” — “Шахцёр”.

Скончыцца тур у панядзелак, 18 верасня, матчам “Іслач” — БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі