Мінскае "Дынама" прайграла маскоўскаму "Спартаку" — 2:4

Мінскае "Дынама" прайграла маскоўскаму "Спартаку" — 2:4

Паразай завяршыўся для хакеістаў мінскага "Дынама" першы матч сезона. 6 верасня дынамаўцы гулялі ў гасцях у маскоўскага "Спартака" і прайгралі з лікам 2:4.

Дзве шайбы, забітыя дынамаўцамі — на рахунку Яўгена Кавыршына (8-я хвіліна) і Андрэя Сцяпанава (54-я хвіліна). Прычым шайба Сцяпанава дазволіла мінскай камандзе зраўняць лік — 2:2. Здавалася, што гульня можа скончыцца прынамсі ўнічыю.

Аднак пасля гэтага спартакавец Раян Стоў, які сатў аўтарам самай першай шайбы матча, на 58-й хвіліне забіў яшчэ адзін гол, і трэнер "Дынама" вырашыў замяніць брамніка на палявога гульца. Рашэнне выявілася не самым лепшым, бо на 59-й хвіліне "Спартак" забіў яшчэ адну шайбу, канчаткова замацаваўшы сваю перамогу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі