Мінскае "Дынама" прайграла зборнай Канады і не выйшла ў фінал

Мінскае "Дынама" прайграла зборнай Канады і не выйшла ў фінал

30 снежня хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі зборнай Канады — 2:3 (0:2, 1:0, 1:1). Гэта быў паўфільнальны матч Кубка Шпенглера, турніра, які праходзіць у Швейцарыі. На працягу амаль усяго паядынка дынамаўцы прайгравалі, але не здаваліся, спрабавалі пераламіць ход гульні. Барацьба ішла да апошніх секундаў, на жаль, зраўняць лік і перавесці гульню ў авертайм "Дынама" не змагло. У нашай камандзе шайбы закідвалі Андрэй Сцяпанаў і Мэт Элісан.

Нагадаем, на першым этапе Кубка Шпенглера дынамаўцы выйгралі ў канадцаў з лікам 7:4.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі